epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Еднасць душ

Да выступлення на рэспубліканскім

свяце паэзіі, у г. Маладзечна

Я ў палоне мары быў адвечнай,

Мары патаемнай увесь час:

Эх, папасці б мне ў Маладзечна

І звярнуцца ад душы да вас.

 

Дні лічыў я, кожнае імгненне,

Верыла у цуд душа мая.

Бог пачуў — і я стаю на сцэне,

Вочы ў вочы, толькі вы і я.

 

Еднасць душ — галоўнае багацце

У жыцці — вядома нам даўно.

Як я рады быць на гэтым свяце,

Разам услаўляць Радзіму-маці,

Быць духоўна з вамі заадно.

2019


2019

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.