epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ён, яна — адно

— Я цябе кахаю, мая краска!

— Я цябе кахаю, любы мой!

— Без цябе, адзіная, не жыць мне!

— Мне таксама без цябе не жыць!

— За табой пайду,

хоць на край света!

— Я таксама за табой пайду!

 

*

 

Ёй — шаснаццаць,

Хлопцу — васямнаццаць.

Першае каханне — ён, яна.

Як стрымаць пачуцці,

не прызнацца?

Ён, яна — адно.

Прыйшла вясна!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.