epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ёсць людзі

Уявіць немагчыма —

Не злавала зіма.

Люты ж ляснуў дзвярыма,

Проста спасу няма.

 

Маразы аж за дваццаць,

З рыбы мех — паліто.

Дзе нам?

Дома схавацца,

А за вокнамі хто?

 

Спасу птушкі шукаюць

І сабакі, й каткі.

Пад сябе падціскаюць

Лапкі ў холад такі.

 

Смерць за вокнамі блудзе,

Чыншу прагне свайго.

Дзякуй Богу, ёсць людзі,

Сэрцы ёсць у каго.

24.02.2018


24.02.2018

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.