epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Юбілеі

Ёсць адмеціны,

міма якіх не прайсці,

Нам нязменна нясуць —

віншаванні, жаданні, парады...

Юбілеі, як цені,

за кожным ідуць па жыцці,

Большасць прагне да гэтых адмецінаў —

хтосьці не рады.

 

Я свае юбілейныя даты

даўно не ўзлюбіў,

Слухаць мне трафарэтшчыну

і пратакольшчыну — кара...

Пра нябожчыка добрае кажуць,

які б ён ні быў,

Toe ж самае кажуць

і пра юбіляра.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.