epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Юбілей

Туга глыбокая —

куды той Марыянцы?1

І ўсё-такі

пакуль я не на дне.

Амаль усе магчымасці

І шанцы

Я выкарыстаў...

правільна ці не?

 

Туга глыбокая —

а думкамі высока.

І ўсё-такі

вышэй ужо не быць.

А неабсяжнасць неба

цешыць вока

Й надзеі зорка

у душы гарыць.

 

Туга глыбокая —

а далягляд бязмежны,

Як і жыцця

не бачу берагі.

Я, дзякуй Богу,

сэрцам незалежны

Ад юбілея,

ад яго тугі.

1 Марыянская ўпадзіна.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.