epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Юбілей

Я на гэты юбілей да брата

Не дамоў прыехаў — на клады.

Ах, які б быў сёння стол багаты,

Каб не ўседазволенасць бяды.

 

Як бы, Косцік, віншаваў цябе я!

Як бы славазвоніў ты ў адказ!

Сёння толькі гэта думка грэе,

А сляпой трагедыі завея

Вые, стогне болем паміж нас.

 

Думкамі з табой стаю ў абдымку

Тут, дзе вечнасць, дзе твой вечны сон.

Свет пусты — і ты на фотаздымку,

Ды і той, скрозь слёзы, зыбкі ён.

 

Фотаздымак кратаю халодны,

Гаркату ўспамінаў сумна п’ю.

З круглым юбілеем, брат мой родны —

Незапрошаны я тут стаю.

15.02.2018


15.02.2018

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.