epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Каб не ты

Нібыта задумлівасць

месяца срэбная,

Асела з нябёс

на маю галаву.

На скроні лёг снег —

о зіма непатрэбная,

Не дыхай мне ў твар,

я пакуль што жыву.

 

Раса, як сляза,

па шчацэ коціць тоненька,

А, можа, сляза,

як раса коціць з воч.

Спыніся, прашу,

не заплюшчвайся, сонейка,

Я спаць не хачу,

не навальвайся, ноч.

 

Хоць розум гняце

безвыходнасць бяздонная,

Я ўсё-ткі будую

ў дзень новы масты.

Падзяка, душа,

не паўзросту натхнёная,

Магчыма, мяне не было б,

Каб не ты.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.