epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Каб сабраць...

Каб сабраць у адно

боль і гора людское,

Лік малых і вялікіх

трагедый і бед,

На зямлі атрымалася б, пэўна,

бязмежжа такое,

Для якога зрабіўся б

маленькім сусвет.

 

Як жа мы выжываем

у гэтым бязмежжы,

Дзе жыве двухсэнсоўе —

як хочаш жыві?

Мы, мільярды сумленных,

ад кучкі вар’ятаў залежым,

І бязмежжа трагедый

расце і расце на крыві.

 

Каб сабраць у адно

усясветныя радасці й святы,

Атрымалі б бязмежжа,

якога і ў сне не прысніш.

Толькі радасці ўсе не паменшаць

трагедый праклятых,

А трагедыі ставяць

на святах і радасцях крыж.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.