epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Кахання вясна

Дзесь жывеш ты

за сонечнай даллю,

Я ж, адкінуўшы спраў чараду,

Ў лес падамся —

і ў ноч на Купалле

Дзіва —

папараць-кветку знайду.

 

Не сарву я яе,

тут узросшай,

Тут, дзе цемра

й вакол не відно.

Папрашу ні багацця, ні грошай,

Загадаю жаданне адно.

 

Я жадаю ні многа,

ні мала —

Тут, са мной — думка-мара адна:

Загадаю, каб нас аб’яднала

Назаўсёды кахання вясна.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.