epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Каханне

Што нас не пускае

да мэты ісці?

Блуканне.

Што самае моцнае

ў нашым жыцці?

Каханне!

 

Што сцягам з’яўляецца мужных падзей?

Змаганне.

Што самае крохкае

ёсць у людзей?

Каханне.

 

Што можна чакаць

ад няшчырай рукі?

Каранне.

А што няўміруча

ідзе праз вякі?

Каханне.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.