epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Каляровыя ветры

Ціха, спакойна,

Няма скразняку,

Гаю застыў, нібы сонны.

Мне ўсё здаецца.

што ў беразняку

Ветрык гуляе зялёны.

 

А праз дарогу,

мінуўшы кусты,

Вольны разліў златажытны.

Ветрык над жытам

жыве залаты,

А па-над рэчкай — блакітны.

 

Там, дзе рыхтуюць умовы касьбе

Мора лугоў, сенажаці,

Ветрык у краскі

ўпрыгожыў сябе,

Фарбамі ветрык стракаціць.

 

Ветрыкі колеру, як на паказ,

Туліць зямелька святая.

Але й з Чарнобыля

чорны да нас

Вецер даўно далятае.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.