epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Каласок і зернейка

Кожны з нас прычалены

Да зямлі, дзе родзіцца —

Яблычак ад яблыні

Не далёка коціцца.

 

Родны кут для нас заўжды,

Як царква для верніка.

Для душы ва ўсе гады,

Як каласок для зернейка.

 

Тут выток жыцця ўсяго,

Тут душа ўваскрэшана.

Ах, як сумна без яго,

І яму не весела.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.