epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Калі?

У гурбах сад увяз па грудзі,

Ў такім, як снег, глыбокім сне.

І дрэвы, як жывыя людзі,

Пяшчотна мараць аб вясне.

 

Хоць яблынькам і цёпла ў снезе,

Але спявае вецер ім

Пра тое, што зямля ёсць недзе,

Без маразоў, снягоў і зім.

 

Квітней, спялі плады там смела,

Хоць круглы год на той зямлі.

І яблынькам не зразумела,

Калі ж адпачываць? Калі?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.