epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Калі...

Калі падвяў бульбоўнік

І запáх,

Значыць насустрач

крочыць восень шырай.

І з ціхім сумам

пералётны птах

Задумваецца

Ўсё часцей пра вырай.

 

Калі на скроні

выпаў першы снег

І стомлен лёс

да сёмага аж поту,

Спыняем бег —

Ў мінулым час уцех,

І мала засталося да адлёту.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.