epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Калі ласка

Хутка саду прыхатняга кіпень

Адбуяе, паблякне, міне.

А пакуль што чарговы ліпень

З юбілеем віншуе мяне.

 

Як і я, рады ён неспадзевам,

Што такі распачаўся дзень.

І пад кожным пяшчоціцца дрэвам

Прывітальны блакітны цень.

 

Пасцялю я абрус гасцінны,

Кожны будзе жаданы госць.

Калі ласка, сядайце чынна,

Ёсць што выпіць і закусь ёсць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.