epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Калi памiрае памяць

Страты балюча раняць,

Сэрца крывавiць iмi.

Калi ж памiрае памяць —

Жывых не лiчу жывымi.

 

Калi памiрае памяць,

Жахлiвасць душу нявечыць.

Заплямяць сабой, захламяць

Тканiну жыцця пустэчы.

 

Калi памiрае памяць,

Тады не Сусвет — ашмёткi.

I многiм складана ўцямiць:

— На чорта бываюць продкi?..


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.