epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Каліна

Спяць пад інеем яліны,

Сосны бачаць сны, бярозы.

Толькі ты адна, каліна,

Чырванееш на марозе.

 

Як, на чым вісіш? Не бачна,

Быццам вырасла з паветра.

Ах, якой ты стала смачнай

На марозе і на ветры.

 

Бачу, бачу — ты паспела!

Рву твае плады удзячна...

А у лесе — бела-бела,

А у роце — смачна-смачна.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.