epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Калючкі і адзінкі

Пустое сэрца, як пакой,

Ў якім няма нікога.

Ад безнадзейнасці такой

Не прыйдзе дапамога.

 

І ля душы, ў каторай лёд

Сагрэцца не удасца.

Нявер’е ў высакосны год

Не абяцае шчасця.

 

А колькі сэрцаў!

Колькі душ

Ратуюць нас ад бедстваў!

Калючкі — не зняважаць руж,

Адзінкі — чалавецтва.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.