epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Каму я трэба?

Уссела старасць на мае гады,

Як той каршун галодны на ахвяру.

А я душой і ў думках малады,

Свайму жыццю магу падсыпаць жару.

 

Дарэмна дзьмеш, неўтаймаваны час,

Хоць гнеш, але не зломіш лёсу дрэва.

А тых пакуль не спішаш у запас,

Хто здольны выпіць і скакнуць «налева».

 

Таму і крыл няма ў мяне з плячэй,

Якія б узнялі мяне на неба.

Бязгрэшных Бог бярэ з жыцця хутчэй,

А грэшны я, каму такі я трэба?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.