epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Каму што

На пагорку снег растаў,

Вясна ў госці зазірнула.

А сусед мой лысы стаў,

Бо яго вясна мінула.

 

Мне сусед сказаў:

— Хана!

Бачу старасці аблічча...

І суседкіна вясна

Даўно выпіта да дна —

Яе іншае казыча.

 

Хтосьці і на схіле год

Ў маладых вачамі цэліць,

Хто кілішак цягне ў рот,

Нехта з вудачкай на лёд —

Ўсё-ткі Бог па-свойму дзеліць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.