epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Кансерватыўны густ

Адна мелодыя штогод

Гучыць у нас.

Спяваць развучыцца народ

Праз хуткі час.

 

За фестывалем фестываль —

Ды свет, як клін

На кожным з іх спраўляе баль

Матыў адзін.

 

Шмат кампазітараў, ды ў вус

Не дзьмуць яны.

У нас кансерватыўны густ,

Без навізны.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.