epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Кантрасты

Калі тварý ці п’ю —

начхаць на ўсе праблемы,

Не думаю зусім

пра вечны іх прыгнёт.

Са мною па жыцці

такія вось дзве тэмы —

Адна з іх цягне ўніз,

другая — на ўзлёт.

 

Да светлага ў жыцці

шукае кожны выйсце,

Параніўшы душу

між розных непатрэб.

Магчыма, люты голад

павінен нас пагрызці,

Каб ацанілі мы,

які ён смачны, хлеб.

 

І цішыня цішэй

здаецца пасля тлумаў,

Здаецца лета нам

мілей пасля зімы.

Напэўна, для кантрасту і

д’ябал смерць прыдумаў,

Каб Божы дар — жыццё

мацней цанілі мы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.