epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Карагод

У азёрнай водзі

Белыя аблокі

Ў дзіўным карагодзе

Танчаць — рукі ў бокі.

 

І да карагоду

Скочыць хоча ў воду

Вярба трапяткая.

 

Але бераг моцна

За нагу трымае

І не адпускае.

 

Адплылі аблокі

Аж да неба краю,

У абсяг шырокі,

А вярба чакае.

 

А вярба бядуе —

Дзе ў вадзе адбіткі?

А вярба сумуе,

Плача ўвачавідкі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.