epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Карэнні і парастак

Узяў гітару ў рукі,

А струну

Крануць баюся,

як калісьці, шустра.

Нібыта гук яе

праб’е сцяну,

А там, за ёй —

майго юнацтва люстра.

 

А там, за ёй...

Было яно ці не?

Не могуць бачыць

парастка карэнні.

І варухнуцца нават

страшна мне,

Маўчала і гітара

У здзіўленні.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.