epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Кароткая ноч

Колькі свечцы яшчэ гарэць

У пакоі душы-самоты?

Мне б паспець адыход прапець,

Не сарваць аніводнай ноты.

 

Казка казкай — не толькі яна

У гарбуз ператворыць карэту —

Хутка вып’ю жыццё да дна,

А галоўнае не прапета.

 

Быццам сплю і не плюшчу воч,

Дажываю — нібыта сніцца...

Ах, якая кароткая ноч —

Не паспець сіраце ажаніцца.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.