epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Кароўцы

Што пажадаць хачу кароўцы,

Што ў лузе травастой скубе?

Няхай выпасвае цябе

І ні ланцуг, і ні вяроўка.

 

А вольны ранак, ясны дзень,

Праводзіць цёплы вечар з луга.

Хай не кусае авадзень,

Не апякае хлыстка пуга.

 

Галоўнае на ўсе гады —

Даіся шчодра, спраўна, многа.

Не будзе малака — тады...

Тады адна табе дарога.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.