epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Карысны дзень

Пакарміў я небаракаў,

Галубка і вераб’я,

І бяздомнага сабаку —

І катку прынёс прысмаку,

Дзень пражыў карысна я.

 

Да бяздомных я рухавы,

Сэрца іх не абміне.

Пэўна, за такія справы

Доўжыць Бог гады мае.

 

Мала ў шанцаў раўнапраўя

І ў бяздомных — бачыць Бог.

Колькі іх уратаваў я,

Колькі ўратаваць не мог.

 

Быццам рвеш нядолі путы,

Паляпшаючы ім лёс...

Я і сам на іх пакутах

І выхоўваўся, і рос.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.