epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Касмічны скульптар

Народному мастаку

Беларусі, скульптару

Івану МІСКО

Якую душу мець узнёслую трэба,

Які ў сэрцы трэба мець творчы прастор,

Каб працай узняцца не проста у неба,

А сэрцам натхнёным ляцець аж да зор.

 

Туды, дзе маланкай імчаўся Гагарын,

Туды, дзе за ім і другія былі,

Туды, у касмічныя бездань-абшары,

Куды толькі мары ўзляталі з Зямлі.

 

Туды, дзе ўжо ззяюць сузор’ем нязнічным

Клімук, Кавалёнак, Навіцкі – і ўсе.

І ён, сваёй творчасцю, скульптар касмічны,

Ў майстэрні касмічную вахту нясе.

 

Ён самай высокай удзячнасці варты,

Яго незвычайна насычаны лёс.

Яго акрылілі касмічныя старты,

Хоць ён у зямлю сваю сэрцам урос.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.