epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Казачнае наваколле

Лес развесіў лісця вушы,

Слухае уважліва,

Як сарокі-стракатушы

На хвастах сваіх дасужых

Носяць весткі важныя.

 

Разблакіціліся гоні

Неба ганарлівага,

А на іх — аблокі-коні,

Коні белагрывыя.

 

Што ні поле —

ніў раздолле,

Луг — квяцістасць росная.

Казачнае наваколле,

Прыгажосць дзівосная.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.