epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Казка-быль

Я выйшаў за парог

Настрой разварушыць.

Зіме спрыяе бог,

І мне — нашто грашыць!

 

На мне — сняжынак воз,

На мне — зімы гара.

Я стаў, як Дзед Мароз,

Як лесавік,

Ура!

 

Імпэт мой ледзь грабе —

Вышэй каленяў снег.

Я сам вышэй сябе,

Такі на мне «застрэх».

 

Цяжар гадоў не гне —

Душой памаладзеў.

Сустрэць Снягурку б мне

На шчасце!

Неўспадзеў!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.