epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Казкі

Калі душа за дзень

растрыбушыцца

I сэрца перапоўніць

непакой,

Я перад сном, каб ад брыды

адбіцца,

Сваё маленства

клічу у пакой.

 

Не проста клічу,

а бяру з паліцы

Дзяцінства кнігу —

разгарну яе

I ў смак чытаю

казкі-небыліцы,

I непрыкметна

сэрца адтае.

 

Паволі з казкі ў казку

я лунаю,

Ліюць цяпло ў маю

душу яны —

Салодка, па-дзіцячы

засынаю

I сню да ранку

казачныя сны.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.