epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Кеша

Вось і Кеша загінуў...

Быццам мала бяды.

Востры боль успамінаў

На гады, назаўжды.

 

Да цябе вельмі дужа

Я душой прыкіпеў.

Як жа мала,мой дружа,

Ты пажыці паспеў.

 

Спі, каток незабыўны,

Свет для жорсткіх падзей.

Ах, які я наіўны,

Веру ў добрых людзей.

23.VIII.2017



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.