epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Клетка

Сцены, столь, падлога — клетка.

Я — у клетцы ўсе гады.

Клетка — гарадская сведка

Слёз, адчаю i нуды.

 

Клетка — мой палон ганебны,

Мне бы вырвацца з яе...

Вось чаму i ў клетцы срэбнай

Салавейка не пяе.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.