epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Клетка

З вугла у вугал у хваляванні,

Сціскаюць сцены, цісне дах.

Чаму будуюць памяшканні

Ўсяго а чатырох вуглах?

 

Няхват міжсценнага прастору,

Рза-два ступіў —

і вось ён кут.

Мая кватэра —

сэрца шоры,

Мой горад —

зборышча пакут.

 

Здаецца мне,

што нават слова,

То — да вугла,

то — да сцяны.

І цешыць думка, што часова

Я ў гэтай «клетцы» —

да вясны.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.