epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Кліча сінічка вясну

Кліча сінічка вясну,

Скача рупліва сініца:

— Гаю, прачніся ад сну!

Й ты прачынайся, зямліца!

 

Сонейка, з неба зірні

Промнямі з новаю сілай,

І маразы прагані —

Служкаў зімы апастылай.

 

Вёсенка, дзе ты? He спі! —

Просіць сінічка-пяюха.

Ды паглынула «чык-пі-і»

З’едлівая завіруха.

 

Выя мяцеліца, дзьме,

Гурбы наносіць без стомы...

Чулі сінічку ці не

Гай і вясна — невядома.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.