epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Клічу ў сведкі Бога

Патух апошні кадр жыццёвай стужкі

І вось ужо — у іншым свеце ты...

Мой адыход заўважаць толькі птушкі,

Бздомыя сабакі і каты.

 

І я клянуся — клічу ў сведкі Бога

І Боскай Маці светлае імя:

Мне пакідаць не страшна анікога

На ўсёй зямлі, бяздомных акрамя.

 

Я ратаваў, як мог, гаротнасць гэту,

Не шкадаваў душэўнага цяпла.

Я прапісаў іх да свайго бюджэту,

Дзяліўся з імі ад свайго стала.

 

Трагедыя, як ноч, вісіць над імі,

Яны ахвяры — наша ў тым віна.

І б’юся я з млынамі ветранымі —

Бяздомных шмат, а пенсія адна.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.