epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Клічуць гены

То мы — ад малпы,

То мы — з вады...

Дык дзе сакрэтаў прыярытэты?

То ўжо сцвярджаюць нам

праз гады,

Што нашы продкі

з другой планеты.

 

Туды, дзе продкі,

адкуль мы ёсць

Заўсёды кліча

выток наш генны.

А дзе жывеш ты —

тут толькі госць,

Хоць тут ты, быццам,

жыхар карэнны.

 

Дзе сярод зорак,

адна мая?

Кірую ў неба

я погляд дзёрзкі —

І адчуваю нязменна я,

Як клічуць гены

да роднай вёскі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.