epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Клін клінам?

Душа баліць небезпрычынна —

Як жыць? Як ратавацца мне?

Тады я гэты боль няспынны

Таплю, як многія, ў віне.

 

І цешыцца душа жывая,

Што ў алкаголі боль прытух.

Назаўтра боль мой усплывае

І з новай сілай раніць дух.

 

Цяпер мяняецца ўсё крута,

Я пасля п’янкі ледзь жывы,

Бо дадаецца да пакутаў

Душы маёй, боль галавы.

 

Пакуты, боль душы, нягоды,

Віно, з пахмелля галава...

Клін клінам выб’еш не заўсёды —

Быў клін адзін, а стала два.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.