epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Клопат апошні

Восенню сталай, восенню стылай

Быццам стаіш ля апошняй мяжы

Птушкі тужліва кіруюцца ў вырай,

Сумна вакол і ў абшарах душы.

 

Восенню сумнай — пачуццяў аблога,

Плынь непазбежнага ў вечнасць нясе,

Думкі заглыблены ў сутнасць былога

Там, дзе памылкі і поспехі ўсе.

 

Восень у вочы — і гэта не жарты.

Чуецца плач адлятаючых стай.

Клопат апошні — чаго я быў варты?

Дзе ён? Які ён, жыцця ўраджай?


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.