epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Кніга спачуванняў

Кніга спачуванняў у душы

Пухне ад няспынных некралогаў

Хоць пішы ў яе,

хоць не пішы,

Спраўна смерць дапісвае нябогаў.

 

Вось і Ціхановіч Саша ў ёй...

Ў гэту кнігу ўпісаны раптоўна.

Добры, шчыры, даўні сябар мой —

Сорак пяць гадоў сяброўства роўна.

 

Смерці не бывае без прычын,

Хоць жыві разгульна,

хоць напеўна...

Ён такі, па шчырасці, адзін

І апошні быў такі, напэўна.

30 студзеня 2017 г.

дзень пахавання

Сашы Ціхановіча



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.