epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Кошкі-мышкі

Набіваю на лбе шышкі,

Што ні год —

іх болей, болей

Пры гульні у кошкі-мышкі,

Паміж воляй і няволяй.

 

Даганяю гладкіх, ладных,

Даўганогіх, таўстабокіх.

Уцякаю ад прыўладных,

Каб бліжэй да харчаблоку.

 

Прытаміўся —

Няма спасу,

Апрыходвала задышка.

Для развагі няма часу —

Хто я —

кошка альбо мышка?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.