epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Кот і мыш

Што ж, настае мой час расплаты,

А спадзявалася — міне.

З мінулага падзеі, даты,

Усё ж падсцераглі мяне.

 

Падцікавалі перад ноччу

Грахі, памылкі розных год.

А мне здавалася — праскочу,

Ды не! Я — мыш, а час, ён — кот.

 

А дзе вы бачылі ці чулі,

Каб ад ката ды збегла мыш?..

Вастрэй адчуў — жыццё не гулі,

Напрыканцы якога — крыж.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.