epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Кожнаму — сваё

Сонна жывецца

Без намаганняў —

Не адзавецца

Радасць спазнання.

 

Не адзавецца,

Не адгукнецца —

Без намаганняў

Посна жывецца.

 

Вяла і сонна

Нехта блукае,

Хтосьці штодзённа

Вецер шукае.

 

Нехта пад ногі —

Толькі падлогу,

Хтосьці з дарогі —

Зноў у дарогу.

 

Можна — без ветру,

Можна — без поту...

Нехта — ў паветра,

Хтосьці — ў балота.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.