epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Кожны год

Асмяглая прырода

Ласкавы дожджык п’е.

Начная прахалода

Адорвае яе.

 

І чуе цемра ночы

Лес, поле і траву —

І ўсё вакол шапоча:

— Жыву! Жыву! Жыву!

 

І набіраюць моцы

Расліны і зямля.

Здароўе гэта ноч ім

Вяртае спакваля.

 

А ранкам наваколле

Уславіць сонца ўсход.

Такое у прыполе

Прыносіць кожны год.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.