epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Кожны сам па сабе

Памажыце ў бядзе!

Людзі добрыя,

Дзе вы?

Слова мовіце хоць,

Працягніце руку.

Памажы, дабрыня

Беззаганнае Дзевы,

Жыватворныя сілы,

Не будзьце ў баку.

 

Ні гу-гу — у адказ...

Сум адзін?

Шмат іх, сумаў,

Мне здаецца,

Што й час

Прыпыніўся ў журбе.

Я й дагэтуль маўчаў,

Не прасіў,

Толькі думаў,

Бо глухія вакол —

Кожны сам па сабе.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.