epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Козыр — хрэсці

Глядзім — але не бачым,

Гаворым — а не чуем.

У роднай сваёй хаце

Чужынцамі начуем.

 

Ідзём — але на месцы,

І нават — адступаем.

Крыжы — наш козыр хрэсці —

Для ранку дол капаем.

 

Працягваем супольна

Далей назад каціцца...

Дало ж нам так бязвольна

Сагнуцца, папусціцца.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.