epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Край бацькоў

Не схлыне часу вечнага паводка,

Не ўвойдзе ў нашых лёсаў берагі.

Люблю цябе, зямля бацькоў, пра-продкаў,

Цябе, адзіны край мой дарагі.

 

Мяне з народзін цеплынёй адорваў

І водарам палёў, лясоў і ніў.

Сярод табе прысвечаных мной твораў,

Адзін ёсць, ганаруся я каторым —

Сваё жыццё табе я прысвяціў.

 

З табой, наш краю, маем лёс адзіны

І помнім мы ў час святаў і бяды:

Што як жыцця не будзе без вады,

Нас не было б без маці і Радзімы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.