epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Край зямлі

— Я за табой пайду

на край зямлі! —

Ён абяцаў,

Яна маўчала ў згоду.

Яны, рука ў руцэ ўвячор ішлі,

Ім верылася — будзе так заўсёды.

 

Ды кажуць жа —

зрабі, не абяцай,

І ў гэтым —

Ад памылак засцярога,

Бо неўзабаве — вось ён,

поля край,

Далей у лес дала нырца дарога.

 

Спыніўся ён:

— Туды ісці нам? Не!

Там страшна сэрцу,

непрыемна воку.

Яна здзівілася: — Няўжо мяне

На край зямлі прывёў?

Сваё ён гне:

— Лічы, што так,

бо я далей — ні кроку.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.