epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Краявід

Агарнуўся думкай бор,

Думкай патаемнаю.

Вецер вытанчыў узор

Хмаркай белапеннаю.

 

Штосьці шэпчуць між сабой

Спелы колас з коласам.

Клён стары перад вярбой

Выглядае молада.

 

Марыць клён —

Штодзень, штогод,

Што з вярбой ажэніцца.

А рамонкаў карагод

Перад імі пеніцца.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.