epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Краса прыроды

О красавік!

Краса прыроды!

Бывай, зімовы доўгі сон!

Зноў птушак з выраю —

чароды

Пад крык узрушаных варон.

 

П’юць сонца гоні без ашчады,

Вунь і пралескі зацвілі.

Гудуць пасля зімы-асады

На вербах пчолкі і чмялі.

 

Усё прыход вясны святкуе,

Ўсе дачакаліся цяпла.

Жыццё прачнулася, пульсуе,

Прырода-маці ажыла.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.